Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Тыдень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 13 марта 2023 в 16:02, Обновлено 14 марта 2023 в 08:40
64 просмотра

У перыяд з 06.03.2023 - 11.03.2023г. у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г.Рэчыцы” праходзіў тыдень беларускай мовы і літаратуры.

Асноўнай мэтай і задачамі тыдня з’яўляюцца:

  1. павышэнне прафесійнай кампетэнцыі настаўніка;
  2. удасканаленне грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў і развіцця ў іх нацыянальнага гонару, зацікаўленне вучняў пошукавай дзейнасцю па вывучэнні мінулага свайго краю;
  3. усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці, развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры;
  4. развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў.

У тыдні беларускай мовы і літаратуры прымалі ўдзел вучні  ўсіх класаў.

У ходзе падрыхтоўкі да тыдня беларускай мовы і літаратуры быў праведзены своеасаблівы інтэлектуальна-пазнавальны марафон .  Вучні наведвалі музей, падарожнічалі па вуліцах горада з фотаапаратам, пісалі сачыненні, вучылі вершы беларускіх паэтаў пра Радзіму.

На працягу тыдня ўсім прапанавалася гаварыць на нашай мове – акцыя “ Не маўчы  па-беларуску”.  Аформлены выставы “Словы роднай мовы”,  “Гістарычныя асобы”, “Архітэктура Беларусі”.    Былі праведзены акцыя  “Воблака любімых родных слоў”, флаер-фэст “Шчырыя словы роднай мовы”, конкурс “Лепшы рабочы сшытак”.  Вучні  6-7 класаў  выйшлі на вясёлы перапынак “Полька беларуская”.

Настаўнікі на высокім узроўні правялі адкрытыя ўрокі. Лёгенькая К.В. правяла    ўрок беларускай  мовы па тэме “ Пабочныя словы”. У  адзінаццатым  класе  прайшоў адкрыты ўрок па тэме “ Знакі прыпынку ў сказах з чужой мовай” (настаўнік  Несцярчук В.У.).  У 6 “Б” класе настаўнік Сцепаненка Т.М. правяла адкрыты ўрок “ Падагульненне і сістэматызацыя па тэме “Прыметнік”. Моўчан Н.П. правяла адкрыты ўрок у 5 “А” класе “Раздзяляльны мяккі знакі апостраф” і моўны турнір  для пятых класаў ”Адкрываю нанова беларускае роднае слова”.

У суботу  прайшла алімпіяда  алімпіяда па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў 3-9 класаў, былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры быў праведзены на высокім метадычным узроўні. Вучні праявілі высокую актыўнасць і зацікаўленасць. Настаўнікі праявілі майстэрсва і высокі ўзровень падрыхтоўкі. Выкарыстоўвалі розныя прыёмы і метады.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.